Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская
Зінаіда Уладзіміраўна Стагу́рская (9 лютага 1971, Княжыца — 25 чэрвеня 2009) — беларуская велагоншчыца. У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Прымала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце свету ў Францыі. У 2001 годзе была першай на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д’Італія», аднак пасля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажыванне БАДу. Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналаг «Тур дэ Франс»). Шматразовая пераможца этапаў Кубку Свету. У 2006 годзе дыскваліфікавана на 2 гады за спажыванне забароненых прэпаратаў. Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[1] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Спартыўныя вынікі
Інтэрв’ю
|
Portal di Ensiklopedia Dunia