Казімір Беін
Казі́мір Бе́ін (Kazimierz Bein) — польскі афтальмолаг, выдатны эсперантыст, прызнаны эсперанталагічнай літаратурнай традыцыяй лепшым эсперанта-стылістам даваеннага часу; шырока вядомы пад псеўданімам Kabe. Ягоныя пераклады на эсперанта адыгралі значную ролю ў развіцці і абагачэнні мовы, а яго нечаканы сыход з эсперанта-грамадства выклікаў да жыцця ўнікальны эсперанта-неалагізм kabei — "зрабіць як Kabe, нечакана спыніць заняткі эсперанта". БіяграфіяКазімір Беін нарадзіўся ў 1872 годзе. У юнацтве ён прымаў удзел у грамадска-палітычных рухах, якія выступалі за незалежнасць Польшчы ад Расіі, з-за чаго правёў некалькі гадоў у ссылцы. У 1899 ён скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсытэта. Працаваў афтальмолагам, з'яўляўся аўтарам шматлікіх навуковых артыкулаў па афтальмалогіі; з'яўляўся ініцыятарам стварэння Польскага таварыства афтальмолагаў, некаторы час быў дырэктарам Варшаўскага афтальмалагічнага інстытута. На працягу 10 гадоў (у першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя) прымаў актыўны ўдзел у жыцці эсперанта-грамадства, якое нечакана пакінуў у 1911 годзе. Памёр у Лодзі 15 чэрвеня 1959 года. Эсперанта-дзейнасцьЗ эсперанта ён упершыню пазнаёміўся ўжо ў 1887 годзе, але сур'ёзна пачаў займацца гэтай мовай толькі праз 16 гадоў. Слава прыйшла да яго пасля выдання пераклада рамана Вацлава Серашэўскага "Дно нястачы" (Dno nędzy) (1904). З гэтага года яго пераклады з польскай, рускай і нямецкай моў з'яўляюцца ў друку пастаянна. Ужо ў 1906 годзе ён стаў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі эсперанта. Арыгінальнай творчасцю на эсперанта Беін практычна не займаўся. Дзякуючы свайму здзіўляльна простаму і зразумеламу стылю ён атрымаў славу "першага эсперанта-стыліста". Да дасягненняў Беіна можна аднесці тое, што ў сваіх перакладах ён пазбягаў выкарыстання складаных дзеяслоўных форм (якімі злоўжывалі першыя перакладчыкі і аўтары на эсперанта), але, тым не менш, удала перадаваў рысы арыгінала. Ён таксама зрабіў значны ўнёсак у стабілізацыю лексічнага складу эсперанта выданнем першага тлумачальнага эсперанта-слоўніка (Votaro de Esperanto), у якім розныя словы тлумачыліся выключна на эсперанта і прыводзіліся прыклады іх выкарыстання. Нягледзячы на тое, што зараз гэты слоўнік з'яўляецца ў значнай ступені састарэлым, у той час яго значэнне было вельмі вялікім; ён захоўвае сваё значэнне і ў нашыя дні ў якасці крыніцы для вывучэння развіцця эсперанта. У 1911 годзе Казімір Беін, знаходзячыся ў зеніце славы, нечакана пакінуў эсперанта-рух без якіх-небудзь тлумачэнняў. У інтэрв'ю, апублікаваным ў 1931 годзе ў часопісе "Literatura foiro", Беін называе сярод сваіх матываў расчараванне ў носьбітах эсперанта (якія, паводле Беіна, ў асноўнай сваёй масе не валодаюць эсперанта ў дастатковым аб'ёме), і таксама той факт, што "эсперанта не развіваецца". Нечаканы ўчынак "першага эсперанта-стыліста" прывёў да з'яўлення вядомага і аднаго з найбольш спецыфічных эсперанцкіх неалагізмаў kabei (выкарыстоўваецца таксама ненарматыўная форма kabeiĝi - кабеіраваць, з'яўляючыся актыўным эсперантыстам, нечакана пакінуць эсперанта-рух). Гэтае слова і сам факт сыходу Беіна з эсперанта-руху нярэдка адлюстроўваюцца ў рознага кшталту шутках і каламбурах на эсперанта, напрыклад: Ne sufiĉas kabei por iĝi Kabe (Недастаткова кабеіраваць, каб стаць Кабе). Асноўныя творыУ ніжэйпрыведзеным спісе пазначаны толькі год першага выдання; практычна ўсе згаданыя творы шмат разоў перавыдаваліся.
СпасылкіАб К. Беіне на рускай мовеПераклады, прамовы, інтэрв'ю К. Беіна
Аб К. Беіне на эсперанта
|
Portal di Ensiklopedia Dunia