Казімір Ваньковіч
Казімір-Антоні Ваньковіч (хр. 1 красавіка 1796 — да 1856 года) — дзяржаўны дзеяч, памешчык. БіяграфіяНалежаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Юзафа Ваньковіча, маршалка шляхты Мінскага павета, і яго першай жонкі Марыяны[1](?) Лускіной[2]. Былы суддзя Мінскага галоўнага суда 2-га дэпартамента ў 1820-х гг. У 1821 — у Віленскім універсітэце выдаткаваў 6,20 злотых на кракаўскі помнік Касцюшку. Прысяжны ў 1830-х гадах[1]. Жыў у Мінску на вул. Дамініканскай, 151 (1828), валодаў маёнткам Вяпраты Вілейскага павета (1843)[2]. Масон. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[1]. Памёр да 1856 года[2]. Сям’яУ шлюбе з Кацярынай Любашчынскай[2]. Дзеці:
Усе 22 лютага 1845 г. былі запісаны ў дваранскую кнігу Мінскай губерні[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia