Казімір Якубавіч Умястоўскі
Казімір Ян Умястоўскі (1804 — 1863) — землеўласнік і грамадскі дзеяч у Ашмянскім павеце Расійскай імперыі, граф. БіяграфіяМалодшы сын Якуба Умястоўскага, нарадзіўся ў 1804 годзе. У 1828 годзе ён пераехаў са свайго фальварка Казімірава, атрыманага ад бацькі, у Жамыслаўль, які дастаўся яму ад роднага брата Людвіка. Той, будучы яшчэ вельмі маладым, зваліўся з каня і моцна пашкодзіўся. Вымушаны быў ехаць на лячэння за мяжу, дзе ў 1828 годзе памёр. ![]() У 1832 годзе Казімір ажаніўся з Юзэфай Дунін-Раецкай, дачкой маршалка Навагрудскага Францішка. Сям’я пачала гаспадарыць у Жамыслаўлі і прылеглых фальварках. Узвялі 2 бакавыя мураваныя афіцыны на 2 паверхі, замест драўляных старых. Пабудавалі прыгожую лядоўню, злучаную са складам на ванджонасць і аранжарэю. За афіцынай дабудавана вялікая стайня (абора), вазоўня і манеж. У Казіміра Умястоўскага было 48 выяздных коней. Ашмянскі павятовы маршалак у 1849—1852 гг. Умястоўскія па частках дакуплялі землі, а на месцы высечаных лясоў узнікалі новыя фальваркі: Явелі, Каралейгі, Альберцін. У сям’і Казіміра і Юзэфы Умястоўскіх было пяцёра дзяцей:
Пасля смерці Казіміра Умястоўскага ў 1863 годзе Юзэфа жыла і далей у Жамыслаўлі. Сыну Уладзіславу ў спадчыну засталіся Пузіневічы ў Навагрудскім павеце, а сыну Альберту — Клявіца ў Ашмянскім павеце. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia