Кактэйль Молатава![]() ![]() Кактэйль Молатава — агульная назва найпрасцейшых вадкасных запальных бомбаў. Дзякуючы лёгкасці вырабаў кактэйль Молатава з’яўляецца распаўсюджанай зброяй партызанскай і вулічнай вайны. Вытворчасць, продаж і заклікі да распаўсюджвання ў шматлікіх краінах забароненыя. Складаецца з бутэлькі-бомбы запоўненай гаручай сумессю. У гарлавіну бутэлькі ўтыкаецца кавалак анучкі ці іншай тканіны. Перад непасрэдным прымяненнем трэба змачыць анучку гаручай сумессю, падпаліць анучу, і прыцэліўшыся кінуць бутэльку. Паходжанне назвыСама назва «Кактэйль Молатава» пайшла ад імя старшыні Саўнаркама і міністра замежных справаў СССР В. М. Молатава. Існуе некалькі вэрсіяў аб часе з’яўлення гэтай назвы: ![]()
Гаручая сумесьІснуе некалькі рэцэптаў гаручай сумесі для «кактэйля», пачынаючы ад традыцыйнага газавага варыянту да бензінавых сумесей:
УжываннеПерад ужываннем бомбы корак, звычайна з укладзенай анучынай, змочваецца гаручым рэчывам, падпальваецца і бомба-бутэлька кідаецца ў цэль. Пры трапленні ў цэль шкляная бутэлька разбіваецца, гаручая сумесь разліваецца па паверхні цэлі і запальваецца ад падпаленага корка. Асноўная хіба безвыбуховых самаробных кактэйляў Молатава — занадта вялікая колькасць гаручай сумесі ў бутэльцы. Поўная бутэлька не загараецца хутка пасля ўдару, бо, напрыклад, бензін сам па сабе не выбухае — выбухаюць яго пары, а ў поўнай бутэльцы няма месца для назапашвання пароў бэнзіну. Аптымальнае запаўненне бутэлькі — ад 1/2 да 2/3. Аднак бутэлькі з запальнай сумессю фабрычнага вырабу могуць напаўняцца цалкам: у іх выкарыстоўваюцца адмысловыя тыпы гаручых сумесяў. Кактэйлі Молатава ўжываюцца галоўным чынам супраць бронетэхнікі. Пры кідку галоўнай мэтай з’яўляецца трапленне вадкасці ў маторнае аддзяленне. Сучасныя танкі часцяком забяспечваюцца адмысловымі сродкамі абароны ад іх, але ж яны не заўсёды дапамагаюць. Кактэйль Молатава лічыцца зброяй бедных з-за яго прастаты і таннасці. Яго выкарыстанне спалучана з рызыкай для жыцця з-за неабходнасці падабрацца да мэты на адлегласць кідку. Па стане на 2010 год прамыслова не вырабляецца ні ў адной краіне міру з-за укамплектаванасці войскаў значна больш эфэктыўнымі процітанкавымі гранатамі і гранатамётамі. У апошнія гады баявое ўжыванне кактэйляў у асноўным прыходзіцца на грамадзянскія войны (напрыклад вайна ў Лівіі 2011 года) і падчас массавых акцый грамадзянскага пратэсту (маюцца на ўвазе акцыі, дзе мірны пратэст часьцяком скончваўся боесутыкненнямі, прыкладам можа служыць студэнцкія пратэсты ў Каракасе (2014 г.) альбо кіеўскі Еўрамайдан (2014 г.). ![]() Культурны ўплыў
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia