Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт
Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Colorado State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Форт-Колінс у штаце Каларада, ЗША. Агульная характарыстыкаГэта флагманская ўсанова ўніверсітэцкай сістэмы штата. Яна класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцюю Вучэльня была заснавана ў 1870 годзе як сельскагаспадарчы каледж і прыняла сваю цяперашнюю назву ў 1957 годзе. Ва ўніверсітэце працуе каля 2 тысяч выкладчыкаў у 8 каледжах. Ступень бакалаўра прапануецца па 65 праграмах навучання, а ступень магістра - па 55 праграмах. Таксама ўніверсітэт прысвойвае доктарскія ступені па 40 спецыяльнасцях. Кампус уключае сярод іншага лабараторыю рухавікоў і пераўтварэння энергіі, універсітэцкі цэнтр мастацтваў, у якім знаходзяцца музей дызайну і мерчандайзінгу і музей мастацтваў, ветэрынарную навучальную бальніцу і інстытут даследаванняў атмасферы. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia