Калейдаскоп

Калейдаскоп (ад грэч. Καλός — прыгожы, εἶδος — від, σκοπέω — гляджу, назіраю) — аптычны прыбор-цацка, часцей за ўсё ў выглядзе трубкі, якая змяшчае ўнутры тры (часам два ці больш трох) падоўжных, складзеных пад кутом кавалкі люстранога шкла; пры паварочванні трубкі вакол падоўжнай восі каляровыя элементы, якія знаходзяцца паміж люстэркамі, адлюстроўваюцца і ствараюць зменлівыя сіметрычныя ўзоры. Рознае ўзаемнае размяшчэнне люстэркаў дазваляе атрымаць розную колькасць дубляваных малюнкаў: 45 ° — 8, 60 ° — 6, 90 ° — 4.

У пераносным сэнсе — хуткая змена з'яў, асоб, падзей.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya