Каляда (герб)
Каляда, у паланізаваным варыянце Календа (польск.: Kolenda, Kolęda, Kolada) — вялікалітоўскі, пазней і польскі шляхецкі герб. Лічыцца адменай герба «Бэлты». Аднак, пэўна не вядома ці ўзнік «Каляда» менавіта праз змяненне «Бэлт», або яны ўзніклі незалежна і толькі пазней праз падабенства «Каляда» прылічаны да адменнікаў «Бэлт». АпісаннеНа чырвоным полі тры стралы вастрыямі ўніз, скрыжаваныя так, што ўтвараюць зорку. Над сярэдняй стралой змешчаны крыж. У кароне пер’е павы. Беларуская назва гербуНаймаверней, у старажытнасці слова 'Каляда' запісвалася як 'Колѧда', дзе літара ѧ (малы юс) абазначала насавы галосны. Ва ўсходнеславянскіх мовах насавыя галосныя зніклі, пры гэтым гук /ѧ/ перайшоў у залежнасці ад мясцовых асаблівасцей у гукі /е/ ці /я/. Адсюль атрымаліся варыянты Коледа, Коляда, Каляда. Тым часам у польскай мове насавыя часткова захаваліся, і гук /ѧ/ перайшоў у /ę/ (можа перадавацца спалучэннем /en/), такім чынам атрымаліся польскія варыянты Kolenda, Kolęda. Першыя вядомыя прадстаўнікі роду Календаў паходзілі з праваслаўнай вялікалітоўскай шляхты і даволі часта ўжывалі форму прозвішча 'Коледа', або 'Коляда'. Тым часам як паланізаваная форма 'Календа' замацавалася з часоў уніяцкага мітрапаліта Гаўрыіла Календы. Роды, якія карыстаюцца гербам
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia