Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт Мантэрэйскага заліва

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт Мантэрэйскага заліва
англ.: California State University, Monterey Bay
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: California State University, Monterey Bay
Заснаваны 1994
Студэнты 7 409[1] і 6 806[2]
Краіна
Размяшчэнне Марына, акруга Мантэрэй, Каліфорнія, ЗША
Сайт csumb.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт Мантэрэйскага заліва (англ.: California State University, Monterey Bay) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Марына ў акрузе Мантэрэй штата Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка

Галоўны кампус універсітэта размешчаны на месцы былой ваеннай базы Форт-Орд, якая ахоплівае гарады Марына і Сісайд, прыкладна ў адной мілі ад Мантэрэйскага заліва ўздоўж цэнтральнага ўзбярэжжа Каліфорніі. Універсітэт таксама мае кампусы ў гарадах Мантэрэй і Салінас. Заснаваны ў 1994 годзе, ён з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучэльня мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы.

Структура

  • Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж дадатковай адукацыі і міжнародных праграм
  • Каледж навук пра здароўе і сацыяльных службаў
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Універсітэцкі каледж

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya