Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес
Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт на пагорках Дамінгес (англ.: California State University, Dominguez Hills) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Карсан у штаце Каліфорнія, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт з'яўляецца адным з самых этнічна і эканамічна разнастайных універсітэтаў на захадзе ЗША. Тут навучаецца найбольшая колькасць і працэнт афраамерыканскіх студэнтаў з усіх устаноў сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кампус вучэльні размешчаны на гістарычным ранча Сан-Пэдра. Зямля кампуса знаходзілася ў бесперапынным валоданні сям'і Дамінгес на працягу сямі пакаленняў: ад яе атрымання Хуанам Хасэ Дамінгесам ў 1784 годзе да набыцця зямлі штатам Каліфорнія для патрэб універсітэта. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia