Каліфарнійскі ўніверсітэт у Ірвайне
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Ірвайне (англ.: University of California, Irvine) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ірвайн у штаце Каліфорнія, ЗША. Агульная характарыстыкаГэта адзін з дзесяці кампусаў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Ён прапануе 87 ступеняў бакалаўра і 129 вучоных і прафесійных ступеняў. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выдаткі ўніверсітэта на даследаванні і распрацоўкі склалі 523,7 мільёна долараў у 2021 годзе. Універсітэт стаў сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў у 1996 годзе. Па стане на студзень 2022 года ўніверсітэт налічваў 5 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 7 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 6 лаўрэатаў «Genius Grant» Макартура, 37 стыпендыятаў Гугенхайма і 1 лаўрэат прэміі Цьюрынга. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia