Каменныя валы Сцеберацкія![]() «Каменныя валы Сцеберацкія» — група з пяці вертыкальна пастаўленых невялікіх валуноў у лясным урочышчы Сівіха паблізу вёскі Сцеберакі Вілейскага раёна. Камяні маюць статус геалагічнага помніка прыроды дзяржаўнага значэння. Паводле народнага падання, камяні — валы і араты, якія скамянелі за працу на Вялікдзень. Паданне лічыцца пазнейшым[1], а ранейшае прызначэнне мясціны звязваецца з балцкай міфалогіяй Сусветнай восі, арыентаванай вертыкальна на Палярную зорку[2]. Камяні пастаўлены вертыкальна і арыентаваны ў кірунку поўдзень-поўнач, на іх паверхнях (павернутых да чалавека, які стаіць звернуты да поўначы) выбітыя знакі — «слупы» і «рогі». Балцкія назвы, што імаверна адносіліся да гэтых двух тыпаў выяў («слуп» — stabas, «рог» — ragas)[3], напэўна і далі ўрочышчу назву ўзору *Stabarãgiai, ад якой пазней пайшла назва вёскі Сцеберакі. ![]() Знакі «слуп з паўсферай наверсе» ў першую чаргу вядомы з надмагільных камянёў, якія распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі ў першую чаргу ў рэгіёне на поўнач ад Мінска і да цячэння Дзвіны. Пахаванні, на якіх ставіліся такія камяні, датуюцца часам не ранейшым за XVI стагоддзе. Археалагічныя раскопкі вакол Сцеберацкіх камянёў паказалі адсутнасць пахаванняў і непасрэдна каля іх, і паблізу[4]. У адрозненне ад семантыкі выкарыстання знаку «слуп» (сусветная вось, якая злучае з нябеснай сферай), семантыка выкарыстання знаку «рог» на Сцеберацкіх камянях застаецца нявысветленай. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia