Камень, папера, нажніцы (фільм, 2024)

Камень, папера, нажніцыM:
укр.: Камінь, ножиці, папір
англ.: Rock, Paper, Scissors
Жанр кароткаметражны фільм
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Аператар
Працягласць 20 хв.
Мова украінская
IMDb ID 27895331
Афіцыйны сайт

«Камень, папера, нажніцы» або «Камень, нажніцы, папера» (англ.: Rock, Paper, Scissors) — кароткаметражны фільм 2024 года рэжысёра Франца Бёма. Фільм быў дыпломнай работай Бёма пры атрыманні ступені магістра ў Нацыянальнай школе кіно і тэлебачання (NFTS) у Бікансфілдзе (Англія)[1].

Сусветная прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Show Me Shorts у 2024 годзе, які праходзіў у рамках адборачнага конкурсу на атрыманне кваліфікацыі на прэмію «Оскар». Фільм быў паказаны на розных міжнародных кінафестывалях, у тым ліку Aesthetica Short Film Festival і Norwich Film Festival[2].

Фільм атрымаў прэмію BAFTA за найлепшы брытанскі кароткаметражны фільм[3]. Таксама музыка да фільма была намінаваная на 15-ю прэмію Hollywood Music in Media Awards.

Сюжэт

Іван і яго бацька працуюць у невялікім шпіталі на перадавой. Калі да іх бункера набліжаецца ўзвод расійскіх салдат, Іван прымае цяжкае рашэнне, каб абараніць сваіх пацыентаў і сваю сям’ю.

У ролях

Зноскі

  1. Franz Böhm (англ.). NFTS. Праверана 7 студзеня 2025.
  2. Rock Paper Scissors Review | Film Reviews (англ.). UK Film Review. Праверана 7 студзеня 2025.
  3. Baftas 2025: The winners list in full. BBC (16 лютага 2025). Праверана 17 лютага 2025.

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya