Кампора-Сан-Джавані
Кампора-Сан-Джавані (італ.: Campora San Giovanni, неап.: Campura San Giuvanni, сіц.: Campura Santu Janni) — фрацыёнэ (дробная адміністрацыйная адзінка) у Калабрыі, Італія (у складзе камуны Амантэя правінцыі Касенца). Размешчана на ўзбярэжжы Тырэнскага мора, над бухтай Кампора; гавань (збуд. 2002). Чыгуначная лінія і аўтадарога SS18; у 8 км ад шашы A3, у 25 км ад міжнароднага аэрапорта Ламезія-Тэрме (Lamezia Terme). Насельніцтва 7,340 тыс.ч. (2011). Мясцовая эканоміка асноўваецца на турызме і сельскай гаспадарцы. Вытворчасць віна і алею. З 1950-х гг. вырошчваецца чырвоная трапейская цыбуля (Red onion of Tropea). Тутэйшая кухня — тыпова калабрыйская. ГісторыяУ антычнае час на тэрыторыі сучаснай Кампоры размяшчаліся два гарады Вялікай Грэцыі:
Абодва горада, што варагавалі адзін з адным, сталі ахвярай пірацкіх нападаў і пазней былі разбураныя. Мясцовае ж насельніцтва збегла ў горы. Пасля тэрыторыя сучаснай Кампоры была аб’ектам каланізацыі і заваёў з боку многіх народаў: фінікійцаў, грэкаў, рымлян, варвараў, арабаў, візантыйцаў і нарманаў. СлавутасціАрхітэктурныя выдатнасці складаюцца з вялікай вежы 14 ст. (мясцовая дыял. назва U Turriune) і плошчы Святога Францыска Паольскага. Святы Францыск з Паолы лічыцца мясцовым святым патронам, а яго дні (1 — 3 верасня) адзначаюцца вялікай працэсіяй са статуяй святога і прыцягваюць пілігрымаў з навакольных вёсак. Ураджэнцы Кампоры
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia