Камп’ютарная платформаПлатформа (камп’ютарная) — апаратны альбо праграмны комплекс, які служыць асновай для разнастайных вылічальных сістэм. Апаратная платформаНіжні слой шматузроўневай арганізацыі вылічальнай сістэмы (апаратура, аперацыйная сістэма, прыкладное праграмнае забеспячэнне), на якім карыстаюцца АС і прыкладным ПЗ. Апаратныя платформы адрозніваюцца адна ад адной архітэктурай цэнтральнага працэсара і шынамі сувязі функцыянальных блокаў. Кожнай апаратнай платформе адпавядаюць сумяшчальныя з ёй аперацыйныя сістэмы і прыкладныя праграмы, якія могуць на ёй запускацца. Платформа АСПК 2014 уяўяле сабой агульную арганізацыю выконвання прыкладных праграм, вызначаючы, напрыклад, парадак запуску праграмы, схему ўжывання ёй адраснай прасторы, зафіксаваныя ў архітэктуры аперацыйнай сістэмы, плюс — Інтэрфейс праграмавання праграм (API), на ўзроўні аперацыйнай сістэмы. Пры разгляданні сумяшчальнасці, ці падабенства, на ўзроўні аперацыйных сістэм, напрыклад, сістэмных выклікаў, файлавых сістэм і асяроддзя карыстальніка, пры параўнанні роднасных аперацыйных сістэм (напрыклад, UNIX) альбо сямейства (напрыклад, Microsoft Windows), гаворка ідзе пра сумяшчальнасць на ўзроўні API аперацыйнай сістэмы, напрыклад, у рамках сямейства АС, а не абстрактнага паняцця «платформа»
Кросплатформавае праграмнае забеспячэннеКросплатформавасць праграмнага забеспячэння — магчымасць выконваць яго, без перакампілявання праграмы, як на розных апаратных платформах, так і пад кіраваннем розных аперацыйных сістэм (інакш кажучы, магчымасць запуску выканальнага файла на платформах розных АС). Тыповая мэта стварэння кросплатформавага праграмнага забеспячэння — «перажыць» тую пэўную платформу, для якой яно стваралася. Прыкладамі праграмнага забеспячэння, якое выконваецца на розных апаратных платформах і пад кіраваннем розных аперацыйных сістэм, з’яўляюцца разнастайныя праграмы, напісаныя на мовах праграмавання для віртуальных машын, такіх як PHP, Perl, Python, Java, і шматлікія іншыя, а таксама — кросплатформавыя асяроддзі распрацоўкі праграм.
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia