Камуна Ісмаілава

Камуна Ісмаілава
Дата нараджэння 15 снежня 1927(1927-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 2013(2013-11-02) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, актрыса, музычны педагог
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку»
народны артыст Узбекскай ССР
ордэн «Мехнат шухраці»

Камуна Ісмаілава (15 снежня 1927, Хіва — 2 лістапада 2013, Ташкент) — спявачка, актрыса і педагог, народная артыстка Узбекістана (1964).

Біяграфія

Нарадзілася пад іменем Улібібі, але пры атрыманні савецкага пашпарта яго змянілі на Камуну.

Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічала ў жаночай выязной канцэртнай брыгадзе пад кіраўніцтвам Гаўхар Рахімавай. Салістка Харэзмскага музычна-драматычнага тэатра  (узб.) (1946), Узбекскага ансамбля песні і танца (1947), Узбекскай дзяржаўнай эстрады (1948—1951), Узбекскай дзяржаўнай філармоніі (1952—1959), Аркестра ўзбекскіх народных інструментаў і ансамбля макамаў Узбекскага тэлебачання і радыё (1959—1988). З 1985 года — удзельніца ветэранскага жаночага ансамбля імя З. Ганіевай.

Творчасць

У рэпертуары Ісмаілавай узбекскія народныя і сучасныя песні «Uylanma», «Yoshlik chogʻimda», «Shifokorlar» і іншыя, творы кампазітараў Ю. Раджабі  (руск.), Фахрыдзіна Садыкава  (узб.), К. Атаніязава  (руск.), М. Мірзаева  (узб.), а таксама песні розных народаў (рускіх, украінскіх, туркменскіх, казахскіх)[1].

На працягу многіх гадоў працавала на радыё ў ансамблі выканаўцаў макамаў, дзе ёю было запісана больш за 470 песень і іншых музычных твораў у суправаджэнні аркестра ўзбекскіх нацыянальных інструментаў.

Крыніцы

  1. OʻzME. Birinchi jild. Toshkent, 2000-yil
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya