Камуны Францыі

Карта з абазначэннем меж усіх 36 568 камун Францыі

Камуна (фр.: commune ад лац.: communia — супольнасць) у Францыі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка самага ніжняга структурнага ўзроўня (за выключэннем такіх камун, як Парыж, Марсель і Ліён). У шэрагу іншых краін французскай камуне адпавядаюць муніцыпалітэты, прыходы і т. п. Камуны могуць значна адрознівацца адзін ад аднаго па колькасці насельніцтва. Так, камуны — гэта і шматмільённы Парыж, і вёска з дзесяццю жыхарамі.

Да Вялікай французскай рэвалюцыі камун не было, іх ролю збольшага выконвалі царкоўныя прыходы, лік якіх складаў парадку 60 000. На пачатак 2004 г. у Францыі налічвалася 36 782 камуны, у тым ліку 36 568 — у метраполіі і 214 — на заморскіх тэрыторыях. Сярэдняя плошча камуны ў метраполіі складае 14,88 км², сярэдняе медыяннае значэнне — 10,73 км². Сярэдняе медыяннае насельніцтва камуны — 380 чалавек.

У кожнай камуне ёсць мэр і муніцыпальны савет. Паўнамоцтвы гэтых суб'ектаў не залежаць ад колькасці насельніцтва камуны. У Парыжы, Марселі і Ліёне камуны падпадзяляюцца на муніцыпальныя акругі.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya