Камяніца (фестываль)Камяніца — беларускі музычны фестываль. Праводзіцца з 2009 года. Пра фэстПершы каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец[1], потым яго функцыі ўзяў на сябе Алег Пашэк[2]. Фестываль з’яўляецца дабрачынным: усе выручаныя сродкі ідуць на патрэбы музея, у якім праходзіць фестываль. Месца правядзення фестывалю«Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту». (пас. Азярцо, Мінскі раён, Беларусь.) На тэрыторыі музея сабраная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў[3]. Гісторыя2009У 2009 годзе фестываль прайшоў 12 верасня.
2010У 2010 годзе фестываль праходзіў 4 верасня.
2011Трэці фестываль «Камяніца» прайшоў 3 верасня 2011. На фестываль прыехала некалькі тысяч гледачоў.
2012Чацвёрты фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 15 верасня 2012. На фэсце было дзве сцэны: Галоўная сцэна і Сцэна аматарскіх калектываў.
2013Пяты фестываль «Камяніца» адбыўся 7 верасня 2013 года. Упершыню на фестывалі выступілі музыкі з чатырох краін — Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.
2014Шосты фестываль «Камяніца» адбыўся 6 верасня 2014 года. Выступы праходзілі на двух сцэнах. У фестывалі прынялі ўдзел музыкі з пяці краін — Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Чэхіі.
2015Сёмы фестываль «Камяніца» адбыўся 5 верасня 2015 года.[4]
2016Восьмы фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 10 верасня 2016 года.[5]
2017Дзявяты фолк-фэст «Камяніца» прайшоў 16 верасня 2017 года. З-за тэхнічных праблем музычная частка пачалася са спазненнем і ў выніку быў адменены выступ аднаго з хэдлайнераў — праекта Šuma.
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia