Камічнае![]() Камічнае (грэч. κωμικός — смешны) — эстэтычная адлюстраванасць неадпаведнасці між недасканалым, нежыццёвым зместам з'явы і яе вонкавым выяўленнем, што прэтэндуе на паўнавартаснасць і значнасць або маскуецца пад іх. Мае вытокі ў гульнявым, супольным самадзейным смеху (карнавал) і ў прадметных супярэчнасцях грамадскага жыцця. У ходзе развіцця культуры адасобіліся віды: гумар, іронія і сатыра. Суадносіцца з агіднасцю, нізкасцю і прыгажосцю. Ёсць процілегласцю трагедыі і ўзнёсласці. Пры гэтым мае здольнасць да сінтэзу з імі (трагікамедыя, камічны бок узнёсласці). Пры адлюстраванні супярэчнасці рэчаіснасці важнай ёсць гульня на перабольшванне велічы прадметаў (карыкатура), на фантастычных спалучэннях (гратэск) і збліжэнні далёкіх паняццяў (досціп). На ёй грунтуецца камедыя[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia