Канзас (рака)
Канзас (англ.: Kansas River) — рака на паўночным усходзе штата Канзас, ЗША. Правы прыток ракі Місуры. Мае 238 км у даўжыню; плошча басейна — 155 695 км². Сярэдні расход вады — 205 м³/с. Утвараецца пры зліцці рэк Рэпаблікан і Смокі-Хіл, на ўсход ад горада Джанкшэн-Сіці, акруга Гіры. Цячэ пераважна ва ўсходнім кірунку і ўпадае ў Місуры ў горадзе Канзас-Сіці, на вышыні 219 м над узроўнем мора. 89.160 км² вадазбору ракі Канзас знаходзяцца ў штаце Канзас (амаль уся паўночная палова), 16.916 км² — у Небраска і 8775 км ² — у Каларада. Працягласць Канзаса разам з ракой Рэпаблікан складае 1196 км, што робіць яе 21-й ракой ЗША. Амаль увесь басейн ракі займаюць Вялікія раўніны. Назва ракі паходзіць ад назвы індзейскага народа канза, які пражываў у гэтых месцах. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia