Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі
Канстанцін Браніслававіч Каліноўскі (1 (13) кастрычніка 1897, Смаленск — 12 ліпеня 1931, Маскоўская вобласць) — савецкі ваенны дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся ў шляхецкай сям’і афіцэра Рускай імператарскай арміі, выхоўваўся ў сваякоў у Маскве. Скончыў 2-ю Маскоўскую гімназію. Падчас Першай сусветнай вайны служыў добраахвотнікам як вальнапісаны ў 4-м артылерыйскім дывізіёне. У чэрвені 1918 года ў складзе дывізіёна перайшоў на бок бальшавікоў. У студзені 1919 года вызначыўся ў баях пад Шэнкурскам . Летам 1919 года адкамандзіраваны ў Вышэйшую аўтабранявую школу ў Маскву, скончыў яе 17.11.1919 года, прызначаны камандзірам бронецягніка № 8. Член РКП(б) з 1920 года. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце. Вызначыўся ў польска-савецкай вайне — баях пад Зябкамі, Гайнаўкай, у час адступлення ад Варшавы. Пэўны час служыў на Паўночным Каўказе, з зімы 1921 да 1922 года — інспектар Упраўлення бронечасцей Каўказскай арміі. У 1925 годзе скончыў Ваенную акадэмію РСЧА. У 1926—1927 гадах, пад псеўданімам Кардэ, ваенны саветнік Калганскай групы па бронецягніках у Кітаі. З 1929 года інспектар бранясіл і намеснік начальніка Упраўлення механізацыі і матарызацыі РСЧА, з 2-й паловы 1929 да мая 1930 — камандзір зводнага вопытнага механізаванага палка (вылучаны з 3-га атп) Маскоўскай ваеннай акругі, з мая 1930 — камандзір вопытнай асобнай механізаванай брыгады, з лютага 1931 — начальнік Упраўлення механізацыі і матарызацыі. Ведаў тры еўрапейскія мовы, сачыў за сусветнымі ваенна-тэхнічнымі дасягненнямі. Аўтар кнігі «Танкі» (1924) і шэрагу артыкулаў, якімі заклаў асновы тэорыі арганізацыі і баявога прымянення савецкіх бранятанкавых войскаў. Член рэдкалегіі часопіса «Тэхніка і забеспячэнне Чырвонай Арміі». Разам з намеснікам начальніка Штаба РСЧА Уладзімірам Трыандафілавым распрацаваў тэорыю наступлення сучасных армій у сучаснай вайне . Апошняя праца К. Б. Каліноўскага — Інструкцыя па баявым прымяненні танкаў, на аснове якой планавалася распрацаваць Статуты бранятанкавых войскаў РСЧА, засталася няскончанай. Загінуў у авіяцыйнай катастрофе пад Нара-Фамінскам 12 ліпеня 1931 года. У маі 1932 года на аснове вопытнай асобнай механізаванай брыгады сфарміравана 1-я механізаваная брыгада імя таварыша Каліноўскага, звернутая ў маі 1934 года на фарміраванне 5-га механізаванага корпуса імя К. Б. Каліноўскага, які існаваў да ператварэнняў структуры мехкарпусоў РСЧА ў жніўні 1938 года. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia