Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка
Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка (нар. 17 лютага 1961, Кішынёў) — беларускі мастак-графік, плакатыст. БіяграфіяНарадзіўся 17 лютага 1961 года ў Кішынёве[2]. Сын беларускага мастака Гаўрылы Вашчанкі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1985 годзе. Вучыўся ў М. Селяшчука, Л. Кальмаевай, У. Савіча, В. Шаранговіча[2]. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1981 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыве ў Мінску[2]. ТворчасцьПрацуе ў галіне станковай і кніжнай графікі (пераважна літаграфія), плаката і камп’ютарнай графікі. Сярод асноўных твораў — серыі графічных лістоў «Паляванне за жыццём», «Абяцанне неажыццявімага»; серыі плакатаў: «Асвенцым перасцерагае», «Wellcome to Belarussian»[2]. Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і фондах БСМ[2]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia