Канстанцін Кжыжаноўскі

Канстанцін Кжыжаноўскі
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі скрыпач, кампазітар, музычны педагог

Канстанцін Кжыжаноўскі — беларускі скрыпач, педагог i кампазітар сярэдзіны XIX ст. Адзін з найбольш аўтарытэтных тагачасных мінскіх музыкантаў.

Выкладаў музыку ў мінскай мужчынскай гімназіі i прыватных пансіёнах. Сярод яго вучняў Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі. Выступаў у аматарскіх канцэртах як скрыпач i спявак. Сябраваў з С. Манюшкам i В. Дуніным-Марцінкевічам. Разам з Манюшкам стварыў музыку да спектакляў тэатра Дуніна-Марцінкевіча «Рэкруцкі набор» (1841) i «Ідылія» («Сялянка», 1852). У сваіх творах выкарыстоўваў народныя песенныя i танцавальныя мелодыі.

Літаратура

  • Кжыжаноўскі Канстанцін // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya