Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў
Канстанцін Мікалаевіч Аляксееў (нар. 27 сакавіка 1943, Файзабад, раёны рэспубліканскага падпарадкавання Таджыкістана[d]) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1968 годзе архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі: Н. М. Макляцова, А. П. Воінаў, В. І. Анікін). У 1971—1981 гадах галоўны архітэктар г. Магілёва. Член Беларускага саюза архітэктараў з 1972. Член КПСС з 1974 года. У 1981—1987 гадах галоўны архітэктар АКМ-1 інстытута «Магілёўграмадзянпраект»; у 1987—1994 гадах дырэктар Магілёўскага камбіната «Мастацтва», у 1990—1994 гадах старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў Беларусі. У 1994—1996 гадах намеснік старшыні камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, галоўны мастак г. Мінска; З 1996 года начальніка упраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. У 2007 годзе выйшаў у адстаўку з пасады намесніка начальніка аддзела.
Творчасць![]() ![]() ![]() Асноўныя творчыя працы: жылыя дамы па вул. Першамайскай (1972, у суаўтарстве з А. Ц. Кучарэнкам), Сіманава (1981), пр. Міру (1980, у суаўтарстве з Ю. Дабравольскім); комплекс помніка «Змагарам за Савецкую ўладу» (1982, у суаўтарстве з архітэктарам А. Івановым, скульптар — Л. М. Гумілеўскі); Помнік-мемарыял байцам батальёну міліцыі (1979[1] ці 1983[2]; аўтар праекта, скульптар М. І. Кавалёў) у Магілёве; адміністрацыйны гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску (1985, у суаўтарстве з архітэктарам Ю. В. Шпітам); адміністрацыйны будынак Магілёўскага гаркама КПБ (Філіял Беларускай кансерваторыі) (1988, аўтар праекта), будынак дыягнастычнага цэнтра ў г. Магілёве (1989, у суаўтарстве з Г. Аляксеевай), праект дзіцячага дыягнастычнага цэнтра (1993, не рэалізаваны); прыбудова да будынка Дома Саветаў (1995, у суаўтарстве з архітэктарам Э. А. Юшка) у Магілёве. УзнагародыУзнагароджаны прэміяй МУС СССР за стварэнне помніка-мемарыяла байцам батальёна міліцыі пад камандаваннем капітана Уладзімірава (1984). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia