Канстанцін Кунцэвіч |
---|
Канстанцін Мікалаевіч Кунцэвіч |
Дата нараджэння |
8 лютага 1951(1951-02-08) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
2012 |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
сацыёлаг |
Месца працы |
|
Навуковая ступень |
доктар сацыялагічных навук (1994) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кунцэвіч.
Канстанцін Мікалаевіч Кунцэвіч (8 лютага 1951, в. Сурнаўка, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 2012) — беларускі вучоны. Кандыдат сацыялагічных навук (1980), доктар сацыялагічных навук (1994).
Біяграфія
У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1977 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт.
У 1981—2008 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, адначасова ў 1996—2009 гадах у Мінскім інстытуце кіравання.
З 2009 года — прафесар Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па праблемах лібералізму, канстытуцыйнага права, пытаннях консульскай дзейнасці.
З’яўляецца аўтарам больш за 40 публікацый навуковага і вучэбна-метадычнага характару, 6 манаграфій, 16 навучальных дапаможнікаў.
Сярод манаграфій: «Лібералізм: сутнасць, вытокі, перспектывы» (1993), «Параўнальнае канстытуцыйнае права» (1998), «Канстытуцыйнае права Рэспублікі Беларусь» (2000)[1].
Зноскі
Літаратура
- Бараноўскі, П. М. Кунцэвіч Канстанцін Мікалаевіч / П. М. Бараноўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 9 : Кулібін-Малаіта. — С. 23.
- Кунцевич Константин Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 13.
- Кунцевич Константин Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — Т. 4 : Картография-Миноговые. — С. 360.
- Кунцэвіч Канстанцін Мікалаевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. — Т. 4 : З-Л. — С. 633.