Канстанцін Рыгоравіч Макер
Канстанцін Рыгоравіч Макер (каля 1810 — пасля 1872) — рускі архітэктар[1]. БіяграфіяСкончыў Акадэмію мастацтваў у 1834 годзе са званнем вольны мастак. У 1841 прызнаны «прызначаным» у акадэмікі па архітэктуры[1]. Займаў пасаду архітэктара Царскасельскага палацавага кіравання з 1845 па 1848 год[1]. У 1861—1865 гадах Віцебскі губернскі архітэктар[2]. У жніўні 1867 атрымаў назначэнне ў Саратаў ў сярэдзіне 19 стагоддзя[1]. У тым жа годзе архітэктар акадэмік К. Афанасьеў даў водгук на запіску Макера аб перабудове будынка Саратаўскай духоўнай семінарыі[1]. З 1870 (1867) па 1878 быў губернскім архітэктарам Саратава. У першай палове 1850-х гадоў Макер займаўся наглядам за будаўніцтвам грамадскіх збудаванняў у Бузулуку, Бугуруслане, Бугульме. Акрамя таго, ён праектаваў жылыя, грамадскія і культавыя збудаванні ў Самары. Пад яго наглядам будаваліся збудаванні Іверскага жаночага манастыра, адзінаверская Казанска-Багародзіцкая царква[3]. У 1872 годзе атрымаў чын стацкага саветніка[1]. Творчасць![]()
УзнагародыМеў адзнаку за 15 гадоў бездакорнай службы і медалі: залаты ў памяць аднаўлення Зімняга палаца і бронзавы ў памяць Крымскай вайны 1853-56 гадоў[6] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia