Канстытуцыя КНДРСацыялістычная Канстытуцыя КНДР (кар.: 조선민주주의인민공화국 사회주의헌법), Кімірсенска-кімчэнірская канстытуцыя (김일성 - 김정일 헌법, да 2012 года Кімірсенская канстытуцыя, 김일성 헌법) — асноўны закон Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. ГісторыяЯк піша японскі гісторык М. Сіматамаі ў манаграфіі «Кім Ір Сэн і Крэмль: Паўночная Карэя эпохі халоднай вайны (1945-1961 гг.): Выданне МГІМО-Універсітэт», 2009 г. на старонках 82-84, праект канстытуцыі будучай КНДР абмяркоўваўся ў Маскве з удзелам І. В. Сталіна, В. М. Молатава і будучага першага пасла СССР у КНДР Т. Ф. Штыкава. Першая Канстытуцыя была прынята ў КНДР 8 верасня 1948 года. У ёй, у прыватнасці, сталіцай КНДР абвяшчаўся Сеул (фактычна непадкантрольны паўночнакарэйскім уладам)[1], былі ўсталяваныя асновы дзяржаўнага ладу. У 1954 і 1955 гадах у Канстытуцыю былі ўнесены змены[2]. Цяпер дзейсная Канстытуцыя была прынятая пятым скліканнем Вярхоўнага народнага сходу КНДР 27 снежня 1972 года. Змены ў Канстытуцыю ўносіліся 9 красавіка 1992 года, 5 верасня 1998 года, 27 верасня 2009 года[3]. Апошнія папраўкі ў Канстытуцыю ўносіліся ў 2016 годзе[4]. Правы КНДРУ артыкуле 156 Канстытуцыі прыводзіцца пералік крыніц права. У прыватнасці, да іх аднесены[5]:
Змены2009 годУ верасні 2009 года з’явіліся паведамленні, што КНДР перагледзела сваю Канстытуцыю. У прыватнасці, з яе было выключана згадванне камунізму[6]. Таксама ўпершыню ў Канстытуцыі былі адлюстраваны паўнамоцтвы Кім Чэн Іра як кіраўніка дзяржавы: у артыкул 100 было ўнесена палажэнне аб тым, што «старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны з’яўляецца вышэйшым кіраўніком Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі»[7]. 2012 годПапраўка ў канстытуцыю была ўнесена на сесіі Вярхоўнага Народнага Сходу КНДР у красавіку 2012 года. Змены:
Структура і змест
У першым раздзеле канстытуцыі КНДР абвяшчалася сацыялістычнай (1-ы артыкул) і рэвалюцыйнай (2-і артыкул) дзяржавай, «якая кіруецца палітыкай самадастатковасці і першаснасцю арміі» (3-і артыкул). Паводле 11-га артыкула, «КНДР мае ажыццяўляць усю дзейнасць пад кіраўніцтвам Працоўнай партыі Карэі». У 17-м артыкуле згадвалася, што «Дзяржава мае імкнуцца да адзінства з народамі ўсяго свету, якія абараняюць сваю незалежнасць». У 2-м раздзеле абвяшчалася, што «ў КНДР сродкі вытворчасці належаць дзяржаве і грамадскім, кааператыўным арганізацыям» (20-ы артыкул). Паводле 21-га артыкула, «Усе прыродныя багацці, чыгункі, службы паветраных перавозак, пошта і ўстановы сувязі, як і асноўныя заводы і прадпрыемствы, парты і банкі краіны належаць выключна дзяржаве. Дзяржава мае бараніць і развіваць на пераважнай аснове дзяржаўную ўласнасць». Згодна з 30-м артыкулам «Працоўны дзень мае складаць 8 гадзін». Таксама дзяржава забараняе найм ва ўзросце да 16 гадоў (31-ы артыкул). Паводле 34-га артыкула, «Народная гаспадарка КНДР з’яўляецца планавай». 37-ы артыкул прадугледжвае, што «Дзяржава мае заахвочваць установы, прадпрыемствы і арганізацыі краіны ажыццяўляць капітальныя або дамоўныя сумесныя пачынанні з замежнымі карпарацыямі і асобамі, засноўваць і кіраваць прадпрыемствамі розных відаў у спецыяльных эканамічных зонах». 3-і раздзел змяшчаў 45-ы артыкул, паводле якога: «Дзяржава мае развіваць усеагульную абавязковую 12-гадовую адукацыю, што ўключае абавязковую 1-гадовую дашкольную асвету». Паводле 54-га артыкула, «Дзяржава мае абараняць нашу мову ад усіх спроб знішчыць яе і мае развіваць яе ў адпаведнасці з патрэбамі сённяшняга дня». У 4-й раздзеле 59-ы артыкул прадугледжваў, што «Задачай узброеных сіл КНДР ёсць абарона правадыроў рэвалюцыі». 5-ы раздзел абвяшчаў: «Усе грамадзяне, якія дасягнулі 17 гадоў, маюць права выбіраць і быць выбранымі» (артыкул 66). Паводле 83-га артыкула, «Праца з’яўляецца высакародным абавязкам… Грамадзяне маюць ахвотна і сумленна ўдзельнічаць у працы». Паводле 7-га раздзела, апошні 172-і артыкул Сацыялістычнай Канстытуцыі вызначаў Пхеньян у якасці сталіцы замест Сеула, як гэта было ў папярэдняй Канстытуцыі 1948 года. 6-ы раздзел Сацыялістычнай Канстытуцыі КНДР падзяляўся на 8 частак:
Паводле 1-й часткі, Вярхоўны народны сход (ВНС) ажыццяўляе заканадаўчую ўладу і выбіраецца на 5 гадоў. Прызыдыум ВНС пераймае ўладу паміж пасяджэннямі ВНС. Паводле 91-га артыкула, Вярхоўны народны сход мае паўнамоцтвы выбіраць старшыню Дзяржаўнага савета, прэм’ера Кабінэта міністраў, склад свайго Прэзідыума, галоўнага пракурора і старшыню Вярхоўнага суда. Паводле 2-й часткі, старшыня Дзяржаўнага савета з’яўляецца найвышэйшым кіраўніком КНДР (артыкул 100) і яе арміі (артыкул 102). Ён мае паўнамоцтвы прызначаць кіраўнікоў у галіне абароны, зацвярджаць міжнародныя дамовы, абвяшчаць надзвычайнае становішча і гэтак далей (артыкул 103). Згодна з 3-й часткай Дзяржаўны савет назірае за выкананнем загадаў свайго старшыні (артыкул 109). 4-я частка надзяляе Прэзідыум ВНС паўнамоцтвамі зацвярджаць Дзяржаўны план развіцця народнай гаспадаркі, тлумачыць канстытуцыю і законы, праводзіць выбары, ствараць і скасоўваць ведамствы Кабінэта міністраў, прызначаць і адклікаць паслоў, змяняць адміністрацыйны падзел краіны (артыкул 116). Прэзідыум можа склікаць пасяджэнне свайго Пастаяннага камітэта ў складзе старшыні, намеснікаў і сакратара. Паводле 5-й часткі Кабінэт міністраў ажыццяўляе выканаўчую ўладу і мае паўнамоцтвы складаць накід Дзяржаўнага плану развіцця народнай гаспадаркі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia