Канстытуцыя Рэспублікі СербскайКанстытуцыя Рэспублікі Сербскай — галоўны закон і праўны акт у сістэме праўных актаў Рэспублікі Сербскай. Канстытуцыя рэгулюе стасункі ў грамадстве, рэспубліканскую арганізацыю і паўнамоцтвы рэспубліканскіх органаў улады. Першая Канстытуцыя была прынята 28 лютага 1992 года[1]. Тады яна звалася Канстытуцыя Сербскай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны. Галоўны закон РС быў прыняты ў гады распаду Югаславіі. З моманту прыняцці Канстытуцыя неаднаразова змянялася і дапаўнялася. Галоўным чынам, гэта было звязана з яе рэдакцыяй пасля Дэйтанскага мірнага пагаднення і рашэннямі Канстытуцыйнага суда Босніі і Герцагавіны. Таксама Канстытуцыя неаднаразова змянялася падчас мандата Высокага прадстаўніка ў БіГ Пэдзі Эшдаўна. Былі агучаны і вымогі прыняцця новай канстытуцыі. СтруктураСтруктура Канстытуцыі РС складаецца з 12 раздзелаў і 140 артыкулаў.
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia