Кансьерж (фільм)

КансьержM:
Жанр кінакамедыя
Працягласць 9 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2015

«Кансье́рж» (руск.: Консъерж) — беларускі незалежны кароткаметражны мастацкі фільм, зняты ў 2015 годзе рэжысёрам Робертам Сенекай.[1]

Сюжэт

Жыхар, незадаволены працай мясцовага кансьержа[ru], прыходзіць у жыллёвы кааператыў. Аказваецца, кансьерж можа быць зменены шляхам галасавання жыхарамі. Але нешта перашкаджае ім пры выбары новага кансьержа…

Ролі выконвалі

Акцёр Роля
Іван Фамічоў кансьерж
Ян Ласенкоў спартсмен
Андрэй Мельнікаў чыноўнік
Людміла Морцікава сакратарка
Вольга Прановіч суседка

Здымачная група

  • рэжысёр — Роберт Сенека
  • аператары — Цімафей Рашчупкін, Валерый Руднеў
  • агучванне — Марына Чучман

Прызнанне

  • прыз «Бронзавая Бульба» на фестывалі беларускага кіно «Bulbamovie» 2015 (Варшава)[2]

Зноскі

  1. KONSERWATOR (польск.). Europejskie Centrum Solidarności. Праверана 16 лютага 2020.
  2. V Warszawski Festiwal Kina Białoruskiego BULBAMOVIE (польск.). DwuTygodnik Suwalski (3 marca 2016). Праверана 16 лютага 2020.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya