Кантактная група па мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

Кантактная група па мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны (Мінская група,трохбаковая кантактная група, ТКГ) — група ўпаўнаважаных прадстаўнікоў Украіны, АБСЕ і Расіі, сфармаваная летам 2014 года ў якасці органа для рашэння аператыўных пытанняў, якія патрабуюць узаемадзеяння паміж супрацьлеглымі бакамі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны, у тым ліку пытанняў, звязаных з выкананнем рашэнняў, прынятых у так званым «нармандскім фармаце» (Германія, Францыя, Расія, Украіна).

5 верасня 2014 года ў рамках кантактнай групы быў падпісаны Мінскі пратакол, 12 лютага 2015 года — Комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, узгоднены кіраўнікамі дзяржаў «нармандскай чацвёркі».

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya