КантонскіКантонскі (кант. 廣州話 Gwóngjāuwá, 廣東話 Gwóngdūngwá) — дыялект кітайскай мовы, найбуйнейшы дыялект групы юэ (ці, згодна іншай класіфікацыі, дыялект мовы юэ). На ім размаўляюць жыхары правінцый Гуандун і часткова Гуансі, Ганконга, Макаа, а таксама кітайцы ў Амерыцы і Еўропе. ФаналогіяСклад у кантонскай складаецца з ініцыялі (зычнага), фіналі (галоснага ці галоснага і зычнага) і тону. У адрозненне ад паўночных дыялектаў, у кантонскай захаваліся фіналі з зычнымі -p, -t, -k («уваходзячага» тону). Медыяль -w- захавалася толькі пасля ініцыяляў g- /k/, k- /kʰ/ і нулявой ініцыялі, а медыяль -j- толькі пасля нулявой ініцыялі. Таму пры аналізе іх звычайна лічаць, што -w- і -j- з'яўляецца ўваходзяць у ініцыяль. ІніцыяліІніцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад. У табліцы даецца запіс у ельскай транскрыпцыі і па сістэме МФА.
У размоўнай мове Ганконга ініцыяль ng /ŋ/ знікае, а n /n/ пераходзіць у l /l/. Gw- /kʷ/ і kw- /kʷʰ/ пераходзяць у g- /k/ і k- /kʰ/ адпаведна, асабліва перад галосным o. ТоныУ кантонскай мове 6 ці 7 тонаў. У ельскай сістэме запісу яны пазначаюцца дыякрытычнымі знакамі над літарай і літарай h пасля галоснага. Тоны такія:
Калі лічыць адрозненне паміж складамі з санорнымі і выбухнымі зычнымі нефаналагічным (г.зн., што склады san і sat адрозніваюцца не зычным, а тонам), як у сярэднекітайскай, то тонаў атрымоўваецца 9 ці 10:
Назвы тонаў даюцца па сярэднекітайскаму вымаўленню часоў дынастыі Тан. Іньныя тоны развіліся ў складах з пачатковым глухім зычным, янныя — з звонкім ці санорным. «Уваходныя» тоны магчымыя толькі ў складах на -p, -t, -k. Змена тонаўУ кантонскай адсутнічае змена тона ў адрозненні ад яго пазіцыі ў слове (як у путунхуа, калі склады 3 тона ідуць разам, ці як у паўднёвамінскай). Але ў кантонскай тон можа мяняцца ў некаторых словах ці граматычных канструкцыях:
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia