Канфлікт у Камеруне (з 2014)
Канфлікт у Камеруне — узброены канфлікт паміж арміяй Камеруна і атрадамі анклава тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава Бока Харам. ПадзеіСутыкненніПершыя сутыкненні адбыліся ў канцы 2014 года, калі ў ноч з 28 на 29 снежня падчас бою з тэрарыстамі камерунскім вайскоўцам атрымалася абясшкодзіць некалькі дзясяткаў членаў Бока Харам[3][4][5]. 18 студзеня 2015 года баевікі выкрадаюць 80 мірных жыхароў, пры гэтым забіўшы траіх[6]. 8 сакавіка лідар «Бока Харам» Абубакар Шэкаў дае прысягу Ісламскай дзяржаве[7]. «Бока Харам» пераназываецца ў «Заходнеафрыканскую правінцыю Ісламскай дзяржавы». 4 жніўня баевікі напалі на вёску Чакармары, дзе было забіта 8 чалавек і выкрадзена 135 мясцовых жыхароў[8]. 2 снежня армія Камеруна падчас сваёй аперацыі ліквідавала 100 баевікоў «Бока харам», вызваліўшы з палону каля 900 чалавек[9]. 1 лютага 2017 года ўзброеныя баевікі атакавалі групу тэхнічных супрацоўнікаў ААН, якія працавалі на мяжы Нігерыі і Камеруна. У выніку нападу пяць чалавек загінулі і некалькі іншых атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці[10]. 15 сакавіка камерунская армія адбіла ў ісламісцкіх баевікоў 5 000 закладнікаў, больш за 60 баевікоў былі ліквідаваны[11]. 13 чэрвеня 2019 года баевікі «Заходнеафрыканскай правінцыі Ісламскай дзяржавы» («Бока Харам») зладзілі маштабную атаку на поўначы Камеруна. У выніку загінулі па меншай меры 88 чалавек, у тым ліку 16 грамадзянскіх асоб[12]. 29 студзеня яны атакавалі пасёлак, размешчаны паблізу возера Чад на тэрыторыі камуны Блангуа, і забілі пяць яго жыхароў[13]. 2 жніўня не менш за 18 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні ў лагеры бежанцаў на поўначы Камеруна пасля нападу групоўкі баевікоў з Нігерыі[14]. 29 студзеня 2020 года ісламісты атакавалі пасёлак на поўначы Камеруна і забілі пяць яго жыхароў[15]. 2 жніўня не менш за 18 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні ў лагеры бежанцаў на поўначы Камеруна пасля нападу групоўкі баевікоў з Нігерыі[16]. ТэрактыУ студзені 2015-га баевікі ажыццявілі два напады: на аўтобус (3 студзеня), забіўшы 15 мірных жыхароў[17], і на атрад УС Камеруна (12 студзеня)[18], калі загінуў 1 салдат. У адказ, 13 студзеня, камерунская армія праводзіць рэйд на тэрыторыі ў зоне кантроля баевікоў, знішчыўшы 143 тэрарыстаў[19]. 3 верасня адбыўся двайны тэракт у горадзе Керава на поўначы Камеруна: 10 чалавек загінулі, яшчэ 100 атрымалі раненні[20]. 13 верасня адбыўся выбух у горадзе Калафата на мяжы з Нігерыяй. Ахвярамі тэракту сталі 10 чалавек. Падазраюць, што тэракт здзейснілі падлеткі ад 14 да 16 гадоў[21]. 20 верасня ў горадзе Мора здзейснены самападрыў двума маладымі смяротніцамі. Па агульнай складанасці загінула 5 чалавек[22]. 21 лістапада ў выніку тэракту, здзейсненага днём тэрарыстам-смяротнікам на поўначы Камеруна, дзесяць чалавек загінулі і яшчэ дзясяткі атрымалі раненні[23]. У 05:40 раніцы 13 студзеня 2016 года смяротнік атакаваў адну з мячэцяў у Камеруне. Загінула 12 чалавек[24]. 25 студзеня таго ж года на поўначы Камеруна ў горадзе Бадо адбылася серыя тэрарыстычных актаў. У выніку загінулі 29 чалавек і 30 атрымалі раненні[25]. 26 студзеня, у выніку самападрыва чатырох тэрарыстаў-смяротнікаў на рынку ў Бадо, загінулі каля 25 чалавек[26]. 13 ліпеня ў горадзе Фатакал адбыўся тэракт з удзелам смяротніка з Бока Харам, у выніку чаго загінула 12 чалавек. 25 ліпеня адбываецца яшчэ адзін тэракт, на гэты раз колькасць загінуўшых павялічылася да 14[27]. 10 лютага 2017-га два тэрарысты-смяротнікі падарвалі сябе падчас пахавальнай цырымоніі ў горадзе Нгуетчыў[28]. 21 жніўня тэракт, здзейснены на поўначы Камеруна тэрарыстам-смяротнікам, забраў жыцці трох чалавек, яшчэ больш за 20 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці[29]. 30 чэрвеня ў горадзе Джакана ў выніку тэракту загінула 10 чалавек[30]. 2 чэрвеня 2018-га два смяротніка падарвалі сябе ў лагеры бежанцаў. Мінімум 4 чалавекі загінулі, больш за 20 атрымалі раненні[31]. 13 ліпеня ў выніку падрыву ў горадзе Ваза двух смяротнікаў загінула 15 чалавек, былі параненыя 45[32]. 16 лютага і 21 лютага 2018 ісламісты здзяйсняюць два тэракту, дзе ў агульнай суме гінуць 8 камерунцаў[33][34]. Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia