Капа (лікавая адзінка)

Капа́ (аг.-усх.-слав.: копа; лац.: sexagena) — лікавая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім з XIV ст., роўная 60 асобнікам аднародных аб'ектаў.

Паняцце чэшскага паходжання (чэшск.: kopa — куча), з’явілася ў Вялікім Княстве Літоўскім разам з распаўсюджваннем чэшскай манеты — пражскіх грошаў, бо 60 пражскіх грошаў былі роўныя 1 пражскай грыўні срэбра (253,17 грама). Таксама ўжывалася паняцце паўкапа — 30 асобнікаў. Пражскі грош тым часам быў вельмі распаўсюджанай манетай у Еўропе, таму пражская грыўня стала міжнароднай грашовай і вагавай уліковай адзінкай.

Спачатку капа была толькі грашова-вагавай лікавай адзінкай, тоеснай рублю, а паўкапа — палціне, бо па змяшчэнні срэбра 1 пражская грыўня была блізкая да ноўгарадскай грыўні-рубля, якая была тым часам распаўсюджанай уліковай адзінкай у ВКЛ[1]. Пасля на копы пачалі лічыць розныя рэчы, напрыклад «капа снапоў» — 60 снапоў.

У сувязі з паступовым памяншэннем, з канца 1-й паловы XIV стагоддзя, змяшчэння срэбра ў пражскіх грошах ішло і паступовае павелічэнне іх колькасці ў рублі. У канцы XIV стагоддзя ў рублі лічылі 96 грошаў, а ў 1432 годзе — 100 грошаў. Тым часам канчаткова склаўся лічбавы змест уліковага рубля — 100 грошаў. Лічбавы змест капы заставаўся нязменным — 60 грошаў, таму, імаверна, капа і стала ўніверсальнай лікавай адзінкай[2]. Выкарыстоўвалася да XIX ст.

Крыніцы

  1. Грузицкий Ю. Развитие кредитных отношений в Великом княжестве литовском в XIII—XVII веках // Банковский вестник. — 2000. — № 28. — С. 38—40.
  2. Рябцевич В. Н. Денежное обращение Беларуси в конце XV — вт. трети XVII вв. — Мн., 1995. — С. 272.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya