Капеліні

Капеліні

Капеліні (італ.: capellini) — гатунак італьянскіх макаронных вырабаў.

Капеліні ўяўляюць сабой вельмі тонкія, звычайна 0,88 мм у дыяметры, падобныя да спагеці макаронныя вырабы, якія належаць да традыцыйнай італьянскай кухні. Разам з блізкімі ім Капелі д'анджэла (Capelli d'angelo) з'яўляюцца самым тонкім з існуючых разнавіднасцяў італьянскіх макарон.

Капеліні гатуюць з пшанічнай мукі грубага памолу. Нягледзячы на малую таўшчыню, капеліні пры прыгатаванні не разварваюцца. Варацца ў кіпячай вадзе тры хвіліны. Капеліні служаць як дадатак пры падрыхтоўцы булёнаў альбо падаюцца да стала разам з лёгкімі соўсамі.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya