Капліца-пахавальня сям’і Кленцэ — капліца ў Магілёве , размешчаная каля заходняй граніцы Успенскіх могілак .
Галоўны фасад
Унутраная прастора з эпітафіямі
Выканана ў выглядзе багата аздобленага храма ў антах у стылі неакласіцызму , абнесенага агароджай з каванымі кратамі. Пахаванне датуецца 1909 г. клеп займае плошчу прыкладна тры на тры метры, вышыня 2,5 метра. У грабніцы добра захавалася мацаванні для ралета [ 1] [ 2] .
Задні фасад
Капітэль
На бакавой сцяне капліцы змешчана эпітафія [ 3] :
Дні твайго жыцця падалі ў вечнасць, як ружовыя пялёсткі чыстыя і духмяныя.
Любімаму Жоржыку. Лёля, Коля і дзеці. Тыфліс. 15 мая 1909 г.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Дни твоей жизни падали в вечность, как розовые лепестки чистые и благоуханные. Любимому Жоржику. Лёля, Коля и дети. Тифлис. 15 мая 1909 г.
На іншай сцяне дзве мемарыяльныя дошкі. На першай імя Георгія Бернардавіча Кленцэ, больш сур’ёзна занатавана:
Георгій Бярнардавіч Кленцэ Студэнт Маскоўскага ўніверсітэта пам. 16 лютага 1809 года 23-х гадоў ад роду
«Тое, што Я раблю, Ты цяпер не разумееш, але зразумееш пасля» Ев. ад Іаана 13:7
Арыгінальны тэкст (руск.)
Георгий Бернардович Кленце Студент Московского университета сконч. 16 февраля 1809 года 23-х лет от роду «Что Я делаю теперь, ты не знаешь, а уразумеешь после» Ев. от Иоанна 13:7
Другая дошка прысвечана Соф’і Мацвееўне Кленцэ[ 4] :
Соф’я Мацвееўна Кленцэ
Нар. Струпінская
нар. 22 лютага 1853 г.
пам. 20 лютага 1918 г.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Ев. ад Мацвея 5:8.
Арыгінальны тэкст (руск.)
Софья Матвеевна Кленце Урожд. Струпинская род. 22 февраля 1853 г. сконч. 20 февраля 1918 г. Блаженны чистые сердцем, ибо они Бога узрят. Ев. от Матфея 5:8.
Зноскі
Спасылкі