Капліца Заслаўскіх (Мір)
Капліца Заслаўскіх — помнік архітэктуры пачатку 20 ст., размешчаны ў г.п. Мір Карэліцкага раёна, каля Мірскага замка. Пабудавана ў 1909 г. з цэглы. АрхітэктураКапліца ўяўляе невялікі па сваіх памерах будынак, квадратны ў плане. Будынак атынкаваны і пабелены, пакрыты медным дахам, над якім знаходзіцца крыж. У заходняй сцяне маюцца драўляныя дзверы, у паўднёвай і паўночнай — па аднаму акну. У 30-ых гадах 20 ст. у сярэдзіне капліцы знаходзілася Галгофа — крыж з распяццем на падстаўцы. Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана цэнтрычным 4-гранным аб’ёмам пад шлемападобным купалам. Бакавыя грані прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, тыльная грань дэкарыравана рэльефным крыжам, вуглы крапаваны гранёнымі лапаткамі. ГісторыяКапліца пабудавана дзеля ўшанавання імені Уладзіміра Францавіча Заслаўскага, які памёр 28 сакавіка 1909 года ва ўзросце 37 гадоў. Капліца пабудавана на месцы драўлянай капліцы на перакрыжаванні дарог непадалёку ад Мірскага замка па распараджэнні мясцовай мяшчанкі Францішкі Заслаўскай, пра што сведчыць табліца над уваходам з наступным надпісам:
За тры гады да гэтага Уладзмір Заслаўскі быў моцна збіты п’янымі казакамі Кубанскага войска княгіні Клеапатры Святаполк-Мірскай. Магчыма, што Уладзіміра Заслаўскага пахавалі ля сцен Мірскай Свята-Мікалаеўскай царквы. Па ўсёй верагоднасці, капліцу ў мястэчку Мір узвялі на зямлі, якая належала сям’і Заслаўскіх і пазней была набыта князямі Святаполк-Мірскімі. Яшчэ ў савецкія гады землі ад возера на рацэ Міранцы да бліжэйшага лесу называлі Заслаўшчынай. На гэта ўказваюць дакументы, якія захаваліся ў Дзяржаўным занальным архіве горада Баранавічы і сведчаць пра перадачу ў 1945 годзе зямлі з урочышча Заслаўшчына пад падсобную гаспадарку Мірскай гарадской пажарнай ахове, райканторы сувязі і прамкамбінату. Прыдарожная капліца лічыцца помнікам архітэктуры, якая захавала памяць пра прадстаўнікоў роду Заслаўскіх, якія жылі ў Міры ў XIX — першай палове XX стагоддзя. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia