Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гароднікі)
Капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкая драўляная капліца ў вёсцы Гародніках Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца на могілках. ГісторыяКапліца на мясцовых могілках вядома з першай трэці ХІХ стагоддзя, да 1830 года тут была капеланія ад францішканскага кляштара са Старых Ашмянаў (зараз ускраек горада Ашмяны). Новая капліца на яе месцы пабудавана ў 1864 годзе як сямейная пахавальня тутэйшых землеўладальнікаў Снядзецкіх і прыпісана да ашмянскай парафіі[1]. З’яўлялася сямейнай пахавальняй уладальнікаў маёнтка Снядэцкіх. Адлюстравана на малюнку Напалеона Орды 1876 годзе[2]. Адрэстаўрыравана ў 1990 годзе. Побач з капліцай пастаўлена мармуровае надмагілле вядомаму польскаму вучонаму і асветніку А. Снядэцкаму (1768—1838). 23 лістапада 2021 рашэннем Гродзенскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны капліцы прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі[3]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб з трохграннай апсідай, над якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Франтальны фасад завершаны чатырохграннай вежачкай. Ашаляваныя сцены зруба расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У інтэр’еры над уваходам — хоры[4]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia