Капліца Святога Дамініка (Слонім)
Капліца Святога Дамініка — каталіцкае культавае збудаванне ў горадзе Слоніме (Гродзенская вобласць, Беларусь), помнік архітэктуры ракако. ГісторыяПабудавана з цэглы ў 1745 годзе ў заходняй частцы горада, на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Пушкіна. У XVIII стагоддзі пры ўездзе ў горад стаялі 2 капліцы, якія былі накшталт пагранічнага знака (другая капліца не захавалася). Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. АрхітэктураКапліца Святога Дамініка — цэнтрычнае трох’яруснае цаглянае, падобнае да вежы, збудаванне. 2 ніжнія ярусы маюць квадратнае сячэнне з увагнутымі гранямі і зрэзанымі вугламі, выразна падкрэслены чарапічнымі злівамі і прафіляванымі карнізамі. Першы ярус масіўны, маналітны, устаноўлены на нізкім цокалі, другі скразны, з 4 арачнымі прасветамі (прызначаліся для пазалочанай драўлянай скульптуры святога Дамініка, не захавалася), трэці — фігурная ўвагнута-пукатая вежачка з шатровым пакрыццём. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia