Капліца Святых Апосталаў Пятра і Андрэя (Дабраўляны)
Капліца Святых Апосталаў Пятра і Андрэя — каталіцкая капліца на ўсходняй ускраіне вёскі Дабраўляны Смаргонскага раёна. ГісторыяПабудавана ў 1826[1] годзе, або ў канцы XIX ст. ў былым сядзібна-паркавым комплексе Гюнтараў. Помнік архітэктуры неакласіцызму. У пачатку 1990-х гадоў адноўлена мясцовымі вернікамі разам з тагачасным свірскім пробашчам ксяндзом Войцехам Ляманскім. Капліца была асвячана ў гонар святых апосталаў Пятра і Андрэя архібіскупам Мінска-Магілёўскім Казімірам Свёнткам у свята св. Андрэя Апостала, 30 лістапада 1993 г[2]. 23 лістапада 2021 рашэннем Гродзенскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны капліцы прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі[1]. АрхітэктураВырашана кампактным кубападобным цагляным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады падзелены на 2 ярусы: 1-ы крапаваны прамавугольнымі нішамі, 2-і — вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, апяразаны прафіляваным карнізам. Над прамавугольным уваходным праёмам размешчаны «ляжачы» аконны праём. Тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі. Зала асветлена 2 квадратнымі вокнамі на алтарнай сцяне. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia