Капраліт з Лойд-банка
Капраліт з Лойд-банка — закамянеласць, капраліт чалавека, які жыў у IX стагоддзі ў Паўночнай Англіі . Гісторыя знаходкіКапраліт быў знойдзены ў 1972 пад будучым будынкам Лойд-банка (адсюль назва), у горадзе Ёрк, дзе ў IX стагоддзі знаходзілася паселішча вікінгаў. Закамянеласць даўжынёй 20 і шырынёй 5 сантыметраў ёсць найбуйнейшым і найлепш захаваным чалавечым капралітам, са знойдзеных на пачатак XXI стагоддзя. ЗначэннеВыключна добрая захаванасць матэрыялу дазволіла археолагам даследаваць знаходку з мэтай вызначэння дыеты чалавека, які яго вырабіў, і стану яго здароўя. Даследаванні паказалі, што чалавек (пол яго вызначыць немагчыма) харчаваўся пераважна мясам і хлебам і пакутаваў ад паразітычнай інфекцыі кішэчніка. У 2003 годзе капраліт разбіўся на тры часткі пасля падзення ў час выстаўлення для наведвальнікаў, пасля чаго былі прыняты намаганні для яго рэканструкцыі[4]. У цяперашні час закамянеласць захоўваецца ў цэнтры даследавання культуры брытанскіх вікінгаў Jorvik Viking Centre . Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia