Карабанавічы (гарадзішча)
Карабанавічы — археалагічны помнік каля вёскі Карабанавічы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Гарадзішча-1Знаходзіцца на мысе правага берага ракі Дубровенка (Задубровенка), каля могілак, ва ўрочышчы Гарадзец. Пляцоўка памерам 70×40 м, выцягнута з захаду на ўсход. Усходні бок гарадзішча ўмацаваны валам вышынёй да 4 м і ровам глыбінёй да 3 м. Стромкасць схілаў каля 60°. Вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,5-1,5 м. Раскопкі не праводзіліся. Гарадзішча-2Змешчана за 1 км на поўдзень ад гарадзішча-1 у напрамку в. Цілавічы. Пляцоўка 60×30 м. З заходняга боку ўмацавана валам вышынёй 1,8-2 м і двума равамі глыбінёй 1,5-1,7 м. Вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе І. А. Сербаў, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia