КарабанькіКарабанькі — магілёўскі мяшчанскі і шляхецкі род. Разам з Казановічамі і Хамутоўскімі найбольш часта займалі пасаду магілёўскага войта[1]. Карабанькі фундавалі капліцу пры Брацкай царкве і падаравалі абраз Магілёўскай Божай Маці[2]. Каля 1750 года былыя магілёўскія войты Карабанькі прыбудавалі да царквы Богаяўлення прыдзел у імя Феадосія Пячэрскага і вялікі прытвор[3]. У сутарэннях прыдзела хаваліся прадстаўнікі роду[4]. 18 лютага 1777 года Галоўны земскі суд Магілёўскай губерні прызнаў шляхетныя правы як былых членаў магілёўскага магістрата, так і былых магілёўскіх войтаў, а таксама прызнаў іх гербы, якімі яны карысталіся згодна з набілітацыйнымі прывілеямі. У выпісе з земскіх кніг ісцамі згадваюцца войт Юзаф і яго сын Грыгор Карабанькі, якія карысталіся гербам «Кораб»[5]. ![]() Дачка магілёўскага войта Юзафа Карабанькі Ганна (1766—1829) выйшла замуж за шляхціча Фёдара Паскевіча і нарадзіла будучага фельдмаршала Івана Паскевіча. Вядомы яе партрэт канца XVIII ст. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia