Каралеўская бібліятэка Швецыі
Каралеўская бібліятэка Швецыі (шведск.: Kungliga biblioteket) — найбуйнейшая навуковая бібліятэка Швецыі, размешчаная ў горадзе Стакгольме. Галоўная мэта бібліятэкі — збіраць усе публікацыі, якія выходзяць у Швецыі, а таксама замежныя публікацыі пра Швецыю і выданні шведскіх аўтараў у перакладзе. ГісторыяБібліятэка была заснавана ў 1661 годзе ў сувязі з рашэннем аб абавязковым экзэмпляры ўсіх шведскіх публікацый. Аднак спачатку гаворка ішла не аб захаванні культурнай спадчыны, а аб праявах цэнзуры. З 1997 года бібліятэка архівуе важныя шведскія інтэрнэт-рэсурсы, з 2004 года гэты электронны архіў знаходзіцца ў вольным доступе праз Інтэрнэт. 1 студзеня 2009 года адбылося зліццё нацыянальнай бібліятэкі са Шведскім дзяржаўным архівам фота і аўдыёматэрыялаў. ![]() Бібліятэка з’яўляецца членам кансорцыума 60 буйных навуковых бібліятэк Еўропы CERL (Consortium of European Research Libraries). Іншымі задачамі бібліятэкі з’яўляюцца каардынацыя працы шведскіх бібліятэк і бібліятэчнай інфармацыйнай сістэмы LIBRIS (Library Information Systems). Зноскі
ЛітаратураПра будынак бібліятэкі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia