Каралеўскія палацы Абамея
Каралеўскія палацы Абамея — комплекс з 12 палацаў дагамейскіх правіцеляў, плошча — 40 га ў цэнтры бенінскага горада Абамей, аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[1] Кожны новы кароль Беніна, які кіраваў краінай з 1625 па 1900 гг., будаваў уласны палац побач са старым будынкам рэзідэнцыі. Каралеўскія палацы Абамея — велізарны архітэктурны ансамбль, акружаны агульнай сцяной. У канцы 19 ст. яго большая частка была знішчана пажарам. Унутраныя інтэр’еры ўпрыгожаны насценным жывапісам і бронзавай скульптурай. Звонку будынкі ўпрыгожваюць бронзавыя барэльефы. Акрамя таго, кожны кароль будаваў асобны палац у самім горадзе. Пасля разбуральнага тарнада ў 1984 г. палацы былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. З таго часу рэалізоўвалася праграма па кансервацыі і рэстаўрацыі гэтага ўнікальнага комплексу, які сведчыць пра культуру, архітэктуру і традыцыйныя тэхналогіі старажытнай дзяржавы. Створаны музей, у якім можна ўбачыць прадметы культа вуду і аб’екты мастацтва. У 2007 г. комплекс выключаны са спісу аб'ектаў Сусветнай спадчыны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.[2] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia