Каралеўскі двор (Пружаны)
Каралеўскі двор — драўляны комплекс, які існаваў з XVI ст. ў Пружанах. Комплекс не захаваўся, вядомы паводле інвентару 1597 г. Уключаў палац, два флігелі, вазоўню, стайню, варыўню, пякарню, чатыры свіраны, млын на сажалцы, сад. Праз горад у 1708 г. прайшлі войскі шведскага караля Карла XII, якія знішчылі каралеўскі двор і сад (яго аднавілі ў 1738 г.). АрхітэктураПалац уяўляў сабой аднапавярховы крыжовы ў плане будынак на каменным падмурку, накрыты гонтавым дахам. Планіроўка анфіладная. Вакол прыхожай групаваліся аўстэрыя, пяць жылых пакояў, камора. Галоўны ўваход вылучаўся ганкам. Вялікія прамавугольныя вокны мелі алавяныя рамы. У флігелях, накрытых драніцай, размяшчаліся сенцы, жылыя пакоі, каморы. Уезд на падвор'е быў праз браму пад двухсхільным дахам. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia