Каралеўства вестготаў
Каралеўства вестготаў — раннефеадальнае дзяржаўнае ўтварэнне, гістарычна першае з так званых варварскіх каралеўстваў, якія склаліся на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі ва ўмовах яе распаду ў V стагоддзі. Узнікла ў 418 годзе на тэрыторыі рымскай правінцыі Аквітанія (вакол Тулузы — адсюль назва «Тулузскае каралеўства», якая выкарыстоўвалася ў якасці назвы дзяржавы ў 418—507 гадах) па дагаворы караля вестготаў Валіі з рымскім імператарам Ганорыем. Першым каралём вестгоцкай дзяржавы часам завуць Тэадорыха I[1]. Пасля паражэння Аларыха II ў бітве пры Пуацье ў 507 годзе і страты большасці тэрыторый у Галіі, сталіца каралеўства была перанесена спачаткуў Нарбону, затым у Барселону, і ў рэшце рэшт у Таледа — адсюль назва «Таледскае каралеўства», якая выкарыстоўвалася ў якасці назвы дзяржавы ў 580—712 гадах. У 711—721 гадах з прычыны заваявання Іспаніі арабамі каралеўства было знішчана, а большая частка яго тэрыторыі далучана да Халіфата. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia