Каранёвы чахольчык
Каранёвы чахольчык, карнёвы каптурок[1] (лац.: calyptra, pilleorrhiza) — ахоўнае ўтварэнне кончыка кораня, які расце. Служыць абаронай пераважна ад механічных пашкоджанняў. Гэта невялікі конусападобны каўпачок, даўжынёй звычайна каля 0,2 мм, радзей (у паветраных каранёў) — да некалькіх міліметраў, які затуляе далікатныя клеткі апікальнай мерыстэмы кончыка кораня і частку яго зоны росту. Клеткі карнёвага каптурка ўтвараюцца пры першасным росце кораня за кошт дзялення клетак часткі апікальнай мерыстэмы — каліптрагена. Клеткі карнёвага каптурка жывуць усяго некалькі сутак і пастаянна злускваюцца з яго паверхні. Вонкавыя слаі клетак каптурка сакрэтуюць слізь, якая складаецца ў асноўным з поліцукрыдаў. Да гэтай слізі прыліпаюць часціцы глебы, што, магчыма, абараняе кончык кораня ад высыхання. У многіх крыніцах паказваецца таксама, што слізь служыць змазкай пры прасоўванні кораня ў глебе. Амілапласты цэнтральнай зоны каранёвага каптурка служаць статалітамі, якія забяспечваюць геарэцэпцыю і дадатны геатрапізм растучага кораня. Пры вырошчванні метадам гідрапонікі у некаторых раслін карнёвы каптурок не фармуецца. У той жа час у многіх водных раслін з плавальнымі каранямі (напрыклад, відаў роду раска, жабнік, вадзяны арэх) карнёвы каптурок можа быць рэдукаваны і заменены каранёвай кішэнькай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia