Караткакрылы мечнік
Караткакрылы мечнiк (Conocephalus dorsalis) — насякомае сямейства сапраўдных конікаў. АпісаннеНевялікае (12-19 мм), стройнае, з вельмі доўгімі вусікамі, зялёнае насякомае. Надкрылы і крылы карацейшыя за брушка (рэдка цалкам развітыя). Яйцаклад самкі (8,5-10 мм) выгнуты дагары, карацейшы чым заднія сцёгны. Цэркі самца з моцным зубцом знутры за сярэдзінай, са злёгку загнутым угару кончыкам. Заднія сцёгны знізу без шыпікаў. ПашырэннеЕўрапейска-паўночнасібірскі від. У Еўропе распаўсюджаны шырока, даходзіць да поўначы Скандынавіі, не дасягаючы поўдня. У Беларусі сустракаецца ў пойме р. Прыпяць у Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Жыве ў траве, на кустах, дрэвах у прыбярэжных біяцэнозах, аддае перавагу сырым месцам. Асаблівасці біялогііРацыён складаецца з расліннай ежы і дробных насякомых. Яйцы адкладвае ў пазухі лістоў. Імага з'яўляюцца ў ліпені і сустракаюцца да кастрычніка. Жывуць таксама калоніямі ў зарасніках асакі і чароту. Зімуюць яйцы. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia