Каргадас-Карахас
Каргадас-Карахас (англ.: і фр.: Cargados Carajos), або Сент-Брэндан (англ.: St. Brandon) — архіпелаг у заходняй частцы Індыйскага акіяна. Уяўляе сабою шырокі атол з мноствам водмеляў, невялікіх астравоў і скал. Да архіпелага таксама далучаюць востраў Альбатрос, які месціцца на поўначы паасобку. Каргадас-Карахас уваходзіць у склад Маўрыкія. Агульная плошча сушы — каля 3,2 км². Сталага насельніцтва няма, аднак на востраве Іль-Рафаэль знаходзіцца метэаралагічная станцыя, якую сезонна наведваюць супрацоўнікі. ГеаграфіяКаргадас-Карахас месціцца ў заходняй частцы Індыйскага акіяна. Найбольш паўднёвы востраў Кока знаходзіцца ў 425 км на паўночны ўсход ад Порт-Луі, сталіцы Маўрыкія. Працягласць архіпелага з поўдня на поўнач — 66,2 км. Ніжэй прадстаўлены найбольш значныя астравы Каргадас-Карахас:
Усе астравы маюць каралавае паходжанне, даволі нізкія. Найвышэйшы пункт (6 м над узроўнем акіяна) знаходзіцца на востраве Альбатрос. ПрыродаІзаляванасць і малая плошча астравоў Каргадас-Карахас з'яўляюцца прычынай абмежаванасці мясцовай флоры і фаўны. Большасць сушы пакрыта хмызнякамі. Усяго налічваецца 41 від наземных раслін. На астравах спыняюцца марскія птушкі, чарапахі, шмат крабаў. ЛітаратураСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia