Кардыльера-Суббетыка

Кардыльера-Суббетыка
ісп. Cordillera Subbética
Ла-Сагра, найвышэйшы пункт Кардыльера-Суббетыка
Ла-Сагра, найвышэйшы пункт Кардыльера-Суббетыка
Краіны
Горная сістэмаКардыльера-Бетыка 
Найвышэйшая вяршыняЛа-Сагра 
Вышыня2383 м 
Кардыльера-Суббетыка (Іспанія)
Кардыльера-Суббетыка

Кардыльера-Суббетыка (ісп.: Cordillera Subbética) — горы на поўдні Іспаніі, частка горнай сістэмы Кардыльера-Бетыка.[1]

Найвышэйшы пункт, Ла-Сагра, дасягае вышыні 2383 м над узроўнем мора. Горы працягваюцца ад мыса Трафальгар і Гібралтара на паўночны ўсход уздоўж узбярэжжа Андалусіі і Мурсіі на поўдзень Валенсійскай супольнасці. Пераважаюць вышыні звыш 1000 м, пікі перавышаюць вышыню 1500 м, найвышэйшыя пункты — 2000 м.

На поўнач ад Суббетыкі знаходзяцца горы Кардыльера-Прэбетыка, у некаторых крыніцах абедзве сістэмы аб’ядноўваюцца ў адну, або Прэбетыка лічыцца падсістэмай Суббетыкі.[2] Ла-Сагра і некаторыя вяршыні адносяцца да абедзвюх горных сістэм.

Зноскі

  1. Embalse del Taibilla Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  2. Morfología kárstica del sector oriental del Prebético andaluz(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 30 жніўня 2012.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya